Исполнитель: Песняры

Композиция: Як у лесе зацвіталі ліпа і каліна

Як у лесе зацвіталі
Ліпы ды каліна
Залатыя сны снавалі
Мы з табой, дзяўчына
Калыхаліся, шумелі
Вольныя бярозы
Шапацелі, шалясцелі
Трыснягі ды лозы

 Пр.

Толькі расцвіла каліна
Я спаткаў цябе, дзяўчына
Сумны былі твае вочы
У час растання цёмнай ночкай

2. 

Як у жыце наліліся
Каласкі нагінна
Сустрэліся, абняліся
Мы з табой, дзяўчына
Мігацелі, зіхацелі
У пракосах косы (росы)
Заміралі кветкі, зелле, 
заміралі росы

ПР.

Толькі расцвіла каліна
Я спаткаў цябе, дзяўчына
Сумны былі твае вочы
У час растання цёмнай ночкай

3. 

Як даспела,зчырванела
Ягада рабіна,
Вокал глянулі нясмела 
Мы з табой, дзяўчына
Верасы пад лісцем спалі, 
Бор зялёны гнуўся,
Недзе пелі ў соннай 
Далі журавы ды гусі

Пр.

Толькі расцвіла каліна
Я спаткаў цябе, дзяўчына
Сумны былі твае вочы
У час растання цёмнай ночкай
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/p_rus/1188/172555
www.Muza.vip