Па шырокім полі рэчанька цякла,
Ды яе не стала - палыном зрасла,
Недзе ў сінім моры знікла навякі -
Журацца са мною хлопцы-рыбакі.
Не кувай, зязюленька, не кувай, харошая,
Не лічы так жаласна мне гады трывожныя!
У суседняй хаце дзеўчына жыла,
І яе не стала - рэчанькай сплыла,
Недзе ў свеце белым, за гарой крутой,
Можа, ў сне гаворыць любая са мной.
Не кувай, зязюленька, не кувай, харошая,
Не лічы так жаласна мне гады трывожныя!
Рэчанькі не будзе ўжо ніколі той,
Што паіла сэрца мне вадой жывой.
Любая не гляне ў вочы болей мне,
Не заззяе сонцам у маім акне.
Не кувай, зязюленька, не кувай, харошая,
Не лічы так жаласна мне гады трывожныя!
Страница с mp3: