Исполнитель: Песняры

Композиция: Ой, дожджык ідзе

Ой,дожджык ідзе,раса нападзе
 па зялёнай брэзіне.
 Распусціў Яся сваё золата
 Па маладой дзяўчыне.

 Ой не жаль жа мне таго золата,
 што яго я распусціў.
 Дык жаль мне яе,тае дзяўчыны,
 што я за людзі пусціў.

 прыпеў: Ой,няхай кажуць,няхай гавораць,
 хоць па ўсенькаму свету,
 я цябе любіў - любіці буду,
 мой ружовенькі цвету!               2раза

 Як добра было,млода дзяўчына,
 мёд-гарэлачку піці.
 А цяпер не хоч,маладзенькая,
 са мною гаварыці.
 Як добра было,млода дзяўчына,
 падарункі браці.
 А цяпер не хоч,маладзенькая,
 са мною размаўляці.

 прыпеў: Ой,няхай кажуць,няхай гавораць,
 хоць па ўсенькаму свету,
 я цябе любіў - любіці буду,
 мой ружовенькі цвету!               2раза
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/p_rus/1188/163932
www.Muza.vip