Исполнитель: Белорусские Песняры

Композиция: Палавiнка (Половинка)

Так спрадвеку павялося, што знайсцi мы ўсе павiнны
Свайго шчасця, свайго лёсу, свайго сэрца палавiнку.
I пакуль ты адзiнокi пасярод жыццёвай прозы,-
Ты як быццам аднабокi, несалiдны, несур’ёзны.

ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка.

Хоць дасведчаны i знаны i жывеш на ўзроўнi века,
Ты ўсё роўна без каханай – палавiна чалавека.
Як людзей нi судзiш строга, ды без жончынага вока
Ты яшчэ сябе самога разумееш неглыбока.

ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка.

Так што вер наiўным вершам I навек адно запомнi:
Толькi любую сустрэўшы, станеш ты нарэшце поўным.
Ды глядзi (i так бывае), каб цябе не падлавiла
Дарагая, дзелавая, ды чужая палавiна.

ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка.
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/b_rus/6885/146992
www.Muza.vip