1.Жонка мне казала думай, дзе капейку збіць
Грошай мала, каб на сёння ды па людску жыць
Ты ж усё пазяхаеш, з неба зоркі зрываеш
Ты ж усё пазяхаеш, толькі песні спяваеш
Прыпеў:
Грошы, вось дзе ў жыцці бяда
Паміж пальцаў цякуць, ну як вада
Грошы, колькі б да сябе не гроб
А іх будзе заўсёды недахоп
2.Каб набыць паболей грошай гандляваць пачаў
Але тут мне, пэўна, божа таленту не даў
Ой, як я не стараўся, а без грошай застаўся
Колькі ж я не стараўся, а без грошай застаўся
Прыпеў
3.Відна, таленту да гандлю мне не атрымаць
Талент мой-наладзіць песню, і яе спяваць
А як песні харошы, можа знойдуцца грошы
А як песні харошы, можа знойдуцца грошы
Прыпеў
Страница с mp3: